Дзе, з кім і ў чым сустракаць Новы год? Сімвал 2014 года – сіні драўляны конь. 21.by

Дзе, з кім і ў чым сустракаць Новы год? Сімвал 2014 года – сіні драўляны конь

15.12.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Колькі б ні было табе гадоў, але падрыхтоўка да сустрэчы Новага года зараджае цябе энергіяй і прыносіць нейкія новыя пачуцці. Уключайцеся ў казку, іграйце новыя ролі, стварайце сабе настрой, і вы будзе бязмерна шчаслівыя.

Сімвалам 2014 года будзе Конь – сіні драўляны Конь. Асноўныя колеры года – сіні і зялёны. Конь надзелены аптымізмам, жыццярадаснасцю, любіць забавы і прастор.    

Уступіць у свае правы год Каня 31 студзеня 2014 года, з наступленнем Поўні.

Першае, што трэба зрабіць перад Новым годам, – гэта правесці генеральную ўборку. Асабліва паклапаціцеся пра тое, каб не працякалі краны, бо разам з вадой будзе “выцякаць” і ваш дабрабыт.  Так як стыхіяй года будзе дрэва, добра было б расставіць па жыллі драўляныя статуэткі, сувеніры.

А яшчэ купіце падкову і ўпрыгожце ёю ўваходныя дзверы дома – гэта на ўдачу. Сімвалам спакою паслужаць званочкі, прымацуйце іх дзе-небудзь.   


Характар людзей, народжаных у год Каня

Гэты год прынясе ўдачу тым, хто нарадзіўся ў 1942, 1954, 1966, 1978, 1990, 2002 гадах. Такія людзі маюць стальны стрыжань у сваім характары. Энергетыка гэтых людзей вельмі моцная, яны не любяць адзіноты і часта знаходзяць “аддушыну” ў рабоце.

Незвычайная працавітасць і ўпартасць дапамагаюць ім быць заўсёды пры грашах. Яны ніколі не маюць даўгоў. У дзелавой сферы аддаюць перавагу разумнасці і меры. Конь аднолькава падае на ногі і ад застою, і ад празмернай язды – так і пра людзей, народжаных пад гэтым знакам.

Ёсць у іх і негатыўныя якасці, якія перашкаджаюць наладжваць адносіны з навакольнымі, – гэта запальчывасць і катэгарычнасць. А яшчэ жорсткасць і сваявольства.

Людзі, якім пашчасціла нарадзіцца менавіта ў год Сіняга драўлянага Каня, пазбаўленыя ўпартасці, больш адкрытыя, шчырыя, добразычлівыя. У іх няма эгаізму. Такія людзі валодаюць мяккім характарам і бяскрыўдным пачуццём гумару.


Гэта людзі з багатым уяўленнем, фантазіяй. Нестандартны тып мышлення можа ім зрабіць кар’еру ў сферы рэкламы, тэатра, мастацтва. Дадайце да гэтага далікатнае, ветлівае абыходжанне – і вось вам ідэальны вядучы, дызайнер, мастак.

У іх учэпісты розум, пра такіх людзей кажуць, што яны схопліваюць на ляту. Часта разумеюць тое, што ім хочуць сказаць, яшчэ да пачатку паведамлення.

Такія людзі калі кахаюць, то без аглядкі, калі ненавідзяць, то на ўсё жыццё. Дзеля кахання яны гатовыя пераадолець любыя жыццёвыя перашкоды. У адносінах стараюцца дамінаваць, перакладваючы адказнасць, у тым ліку і фінансавую, на сябе. Здараецца, гнуць сваю лінію без задняй думкі.


Калі кіравацца ўсходнім гараскопам, то з пункту погляду сумеснасці, Каню ідэальна падыходзяць Каза, Сабака, Тыгр і зусім не падыходзяць Пацук і Свіння. Але трэба памятаць, каб адносіны развіваліся ў любым шлюбе, трэба прыкладаць максімум намаганняў.

А яшчэ такія людзі любяць падарожнічаць, і варта адзначыць, што яны за гады свайго жыцця ўмудраюцца пабываць у шмат якіх месцах, нават недаступных па разуменні сяброў і калег. Абмяжоўваць прастору каня зусім бессэнсоўна, аднак аднастайная дзейнасць яго будзе прыгнятаць мацней, чым любы іншы знак.

Дзе сустракаць Новы год



Сустракаць Новы год лепш за ўсё з сям’ёй і блізкай раднёй, бо Конь любіць сваю сям’ю. Так як ён па сваёй прыродзе аптымістычны, жыццярадасны, любіць прастор, забавы, то да сустрэчы і не трэба рыхтавацца неяк асабліва. Галоўнае, каб гэты дзень быў напоўнены станоўчымі эмоцыямі, смехам, весялосцю. Забудзьце пра агрэсію, дарыце людзям любоў.

Не ідзіце супраць сваіх жаданняў, адзначце гэта свята з задавальненнем, дазвольце сабе па-сапраўднаму адпачыць і адчуць чарадзейства, якім насычана сустрэча Новага года.

Няхай кожны імкнецца да таго, што ў большай ступені прыносіць яму радасць: пушысты снег, які іскрыцца ад узрываў феерверку, ці сустрэча з каханым чалавекам або весялосць у вялікай кампаніі – Новы год – гэта свята жыцця, яму дастаткова проста ўсміхнуцца, каб увесь год быць удачным.

У чым сустракаць

Падыдзіце да выбару ўбору адказна, бо сустракаць Новы год трэба ў чымсьці незвычайным. Адзенне павінна быць у сіняй ці зялёнай каларыстычнай гаме, у такім колеры як і сімвал надыходзячага года. Усе адценні гэтага колеру будуць у пашане. Можна звярнуць увагу і на пастэльныя адценні, асабліва на крэмавыя і кафейныя. Сіні колер паўплывае на характар чалавека самым станоўчым чынам.


Конь – жывёла высакародная, гарманічная, менавіта гэтымі якасцямі і кіруйцеся пры выбары ўбору. А яшчэ выбірайце ўсё з натуральных тканін, бо сімвал 2014 года – сапраўднае дзіця прыроды, якое жыве з ёй у поўнай гармоніі.

Пры выбары аксесуараў аддайце перавагу дэкаратыўнай заколцы, элегантнаму рэменю, вытанчанаму варыянту брошкі ці кулона. Добрым дапаўненнем акажуцца ўпрыгажэнні, асабліва з бурштыну і бірузы.

Дызайнеры раяць цяпер сукенкі А-сілуэту, мадэлі з пышнымі спадніцамі, драпіроўкамі і складкамі. Уваходзяць у моду і сукенкі, злёгку расклёшаныя  знізу. У модзе і расклёшаныя рукавы і лятучыя сілуэты.

Але перш чым купіць убор, пераканайцеся, што ў ім вы адчуваеце сябе камфортна, бо Конь не пераносіць абмежавання рухаў.


Але памятайце, што якім б там ні быў убор – не гэта галоўнае. Галоўнае, каб вы сустракалі Новы год у добрым настроі, сярод сваіх блізкіх ці сяброў, у атмасферы весялосці і радасці. І тады можна не сумнявацца, што год прынясе ўдачу і адкрые цудоўныя перспектывы.

Вядомыя людзі, якія нарадзіліся ў год Каня

Уладзімір Караткевіч, аўтар “Рушнікоў” Вера Вярба, касманаўты Уладзімір Кавалёнак і Пётр Клімук, Муслім Магамаеў, Аляксандр Лукашэнка, Андрэй Саннікаў, Леанід Брэжнеў, Антоніа Вівальдзі, Рэмбрандт, Ленін, Гарысан Форд, Мікіта Хрущоў, Фрэдэрык Шапен.

Марыя УРБАНОВІЧ.

Фота interfax.by, cs1.livemaster.ru, astrofatum.ru, v2013.ru.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькі б ні было табе гадоў, але падрыхтоўка да сустрэчы Новага года зараджае цябе энергіяй і прыносіць нейкія новыя пачуцці. Уключайцеся ў казку, іграйце новыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика