Старажытны і вечна малады
18.12.2013
—
Разное
|
Маладзечна ўпершыню быў згаданы ў летапісных крыніцах 625 гадоў таму.
У 1388 годзе ў прысяжным лісце князя Дзмітрыя Альгердавіча вялікаму князю Вялікага княства Літоўскага Ягайлу значыцца горад на рацэ Маладзечанцы, што ўпадае ў паўнаводную Ушу. Шмат што ўбачыў горад за мінулыя стагоддзі. Валодалі ім літоўскія і польскія магнаты, не раз падвяргаўся ён нашэсцю замежных захопнікаў. Сёння гэты беларускі горад — буйны прамысловы, культурны, спартыўны цэнтр краіны. Там пражываюць больш за 93 тысячы чалавек. У горадзе дзейнічаюць прадпрыемствы машынабудавання, лёгкай, харчовай, дрэваперапрацоўчай прамысловасці, размешчаны мінскія абласныя драматычны і лялечны тэатры, добра вядомы сімфанічны аркестр Маладзечанскага музычнага вучы-лішча. Своеасаблівай візітнай карткай з’яўляецца Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. У горадзе захаваліся адметныя помнікі архітэктуры, ён знакаміты і мемарыяльным запаведнікам «Вязынка», створаным на радзіме народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Гісторыя Мала-дзечна авеяная ратнымі і працоўнымі подзвігамі гараджан. Марына БАРАДАЎКА, «Р» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладзечна ўпершыню быў згаданы ў летапісных крыніцах 625 гадоў таму.
|
|