«Касіў Ясь» па-англійску. 21.by

«Касіў Ясь» па-англійску

27.12.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А таксама добрая музыка, святочныя агні, сюрпрызы і... хакей!

Тэлеканал АНТ прапануе сустрэць Новы год у лепшых традыцыях «Блакітнага агеньчыка» — у цёплай кампаніі самых таленавітых людзей Беларусі. У навагоднім эфіры прагучаць «Старыя хіты на новы лад». Зоркі беларускай эстрады ў дуэтах выканаюць даўно ўпадабаныя ўсімі песні і беларускія хіты. Праўда, многія кам¬пазіцыі зведаюць сур’ёзныя змены, так, напрыклад, знакамітая «Касіў Ясь канюшыну» будзе гучаць на англійскай мове і ў сучаснай аранжыроўцы.

Разам з гледачамі Новы год сустрэнуць Георгій Калдун, Аляксей Хлястоў, Іна Афанасьева, Ганна Шаркунова, Алёна Ланская, Ірына Дарафеева, Дзядзька Ваня, Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская, Анастасія Ціхановіч, групы «Топлес», «Cherry Lady», «Лепрыконсы»... Завітаюць на «агеньчык» і ўдзельнікі праектаў «Акадэмія талентаў» і «Я спяваю». Будзе шмат добрай музыкі, святочных агнёў, сюрпрызаў і... хакею!

— Усе мы ведаем, што галоўнай падзеяй для Беларусі ў надыхо¬дзячым 2014 годзе стане чэмпіянат свету па хакеі. Зоркі вырашылі далучыцца да гэтай грандыёзнай падзеі і згуляць у хакей прама ў навагоднюю ноч! — інтрыгуе прэс-сакратар тэлеканала АНТ Юлія Дубоўская.

Акрамя гэтага, у святочнай праграме чакаюць некалькі вельмі цікавых гасцей. Каго менавіта — пакуль адзін са шматлікіх сюр¬прызаў, падрыхтаваных для гледачоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
АНТ прапануе сустрэць Новы год з «Блакітным агеньчыкам»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика