2014 год запомніцца спрашчэннем візаў?
04.01.2014
—
Разное
|
Марыяне Суткене з Вільні адмовілі ў візе, а яе дачцэ – не. Сям’я з-за візаў не зможа сабрацца разам нават на Каляды. Мар’яна Суткене з Вільні мае беларускія карані. Але сустрэцца з вельмі блізкімі ёй бабуляй і дзядулем з Мінска яна не зможа: жанчыне адмовілі ў візе.Каб мне далі візу, бабуля павінна напісаць у натарыуса запрашэнне, − распавядае Мар’яна. − Уявіце, як гэта складана для чалавека ва ўзросце. Я папрасіла сябра з Мінска, каб ён завёз бабулю да натарыуса. Яе завезлі, напісала запрашэнне. У бабулі з дзядуляй слабое здароўе, у такім узросце сустрэча магла быць апошняй. І я папрасіла візу толькі на два дні, на Каляды. Заплаціла 25 еўра, а мне адмовілі без тлумачэння прычыны. Затое пасля іх смерці я змагу атрымліваць бясплатную візу два разы на год, каб ездзіць на могілкі. У Беларусі жыве каля 1,8 мільёна тых, хто можа ўвайсці ў 50-кіламетровую зону малога памежнага руху. На мяжы з Літвой іх 600 тысяч, з Польшчай – 1,1 мільёна і з Латвіяй – 80 тысяч чалавек. 27-гадовая Мар’яна мае права два разы на год наведваць магілкі і другіх бабулі і дзядулі, якія пахаваныя на Смаргоншчыне. Але яны пайшлі з жыцця яшчэ да яе нараджэння, а да сваякоў, з якімі праводзіла ўсе лета ў дзяцінстве, яна патрапіць не можа з-за візаў. Колькі сямей нашага рэгіёна не змогуць святкаваць каляды і Новы год разам з-за візавага пытання, падлічыць складана. Для таго, каб беларусу паехаць да родных у Вільню ці іншую краіну Шэнгену, ён мусіць запісацца у консульстве, падаць дакументы і заплаціць 60 еўра. У візе могуць адмовіць, і грошы не вяртаюць. Жыхара Літвы ці іншай краіны чакае падобная працэдура, толькі аплата каштуе 25 еўра. Многія з тых, каго з роднымі падзяляе мяжа, з надзеяй глядзяць у новы год: на саміце Усходняга партнёрства ў Вільні Беларусь аб’явіла аб сваім намеры пачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму. Але гэта толькі вусная заява, і пакуль Беларусь не накіруе патрэбныя дакументы, працэс развівацца не будзе. У новым годзе Беларусь будзе тэставаць бязвізавы рэжым: ад 25 красавіка ў Беларусь можна будзе прыехаць без візы, маючы білет на Чэмпіянат свету па хакеі. МЗС Літвы: штодзень мы выдаём тысячу віз беларусам Сёлета за 11 месяцаў Літва выдала больш за 180 тысяч віз, што на 22% больш за леташні паказчык. Палова з іх доўгатэрміновыя, а каля 40% – бясплатныя. Найбольш Літва выдае віз менавіта беларусам, агулам каля тысячы штодзень. Літоўскі бок ідзе насустрач культурніцкім, асветніцкім і спартыўным ініцыятывам, таму такія паездкі часта адбываюцца па бясплатнай візе. Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкавічус. − Мы не збіраемся з гэтага зарабляць, хаця цэны на візы, на мой погляд, залішне вялікія, − адзначыў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкавічус на сустрэчы з беларускімі журналістамі 19 снежня. − Хаця з віз і ідуць грошы ў бюджэт і можна зарабіць. За год да нас прыехала каля 400 тысяч турыстаў з Беларусі. Але я усё ж жадаў бы, каб мяжа як мага была адкрытай. Можна ездзіць, вучыцца адзін у аднаго. Але мы больш нічога не можам зрабіць, калі толькі парушыць правіла Шэнгена, чым займацца не будзем. Таксама Літва збіраецца пашыраць консульскую службу ў Беларусі ў парадку выключэння: у іншых краінах на гэта скарачаюць бюджэт. Некаторыя зарабляюць на візах Падчас сустрэчы журналісты расказалі міністру пра тое, што некаторыя рэгіструюцца на падачу дакументаў у консульстве, а потым прадаюць сваю чаргу. Так і зарабляюць. Лінас Лінкавічус паабяцаў звярнуць на гэта ўвагу. Электронную рэгістрацыю ён назваў вельмі зручнай, але, на яго думку, консул павінен мець дастаткова часу, каб прыняць рашэнне аб выдачы візы. Таму пазбегнуць чэргаў у амбасаду пры візавым рэжыме не атрымаецца. Што яшчэ зрабіць для памежжа? Міністр замежных спраў Літвы звярнуў увагу, што літоўскі бок даўно завяршыў неабходныя працэдуры для пачатку малога памежнага руху, але беларусы маўчаць. − Мы пыталіся, можа ёсць яшчэ штосьці, над чым мы мусім працаваць? Адказваюць, што ўсё у парадку, але пакуль яшчэ не гатовыя, − каментуе Лінкавічус. Сітуацыя на мяжы таксама выклікае яго заклапочанасць. − Тое, што адбываецца на мяжы − непрымальна! Чалавек павінен адчуваць сябе годна. Для гэтага трэба паляпшаць інфраструктуру памежных пераходаў. І Беларусь, і Літва з гэтым згодныя. Засталося толькі зрабіць. З выступлення міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея на саміце ўсходняга партнёрства ў Вільні: – Мы хочам мець нармальныя палітычныя і гандлёва-эканамічныя стасункі з Еўрапейскім Саюзам. Я не выключаю, што ў будучыні можа ісці размова і пра нейкія больш цесныя стасункі з ЕС. Ведаеце, беларусы, мяркуючы па апытаннях грамадскай думкі, праведзеных еўрапейскімі даследніцкімі ўстановамі, адчуваюць сябе больш еўрапейцамі, чым грамадзяне некаторых нашых суседніх краін. Яшчэ раз падкрэсліваю: павінен быць канструктыўны настрой з абодвух бакоў. Мы гатовыя да такога падыходу і лічым, што дыялог, канструктыўны падыход − гэта тыя асновы, на якіх павінны развівацца нашы адносіны з ЕС. Чэргі каля консульстваў – гэта прыніжэнне чалавечнасці Пагадненні аб больш ліберальнай візавай палітыцы падпісвае ЕС з Малдовай, Грузіяй, Азербайджанам, а з Беларуссю такога не адбываецца. − Мы як суседзі шмат губляем з-за гэтага, − мяркуе намеснік старшыні літоўскага сейма Пятрас Аўштравічус. − Суседзяў трэба бачыць не па тэлебачанні, а сустракацца з імі. Многіх літоўцаў цікавяць помнікі гісторыі ВКЛ, якія яны хацелі б пабачыць на свае вочы. Гэта дае зусім іншае разуменне гісторыі. Асабіста мне было важна наведаць Ашмяны, Ліду. Род маёй мамы паходзіць з Лідчыны, Пастаў, Глыбокага. Гэтыя сувязі назаўсёды, гісторыя не раз’ядноўвае. Я вельмі хачу ўбачыць Крэва, Мір і Нясвіж. Беларусам таксама важна ўбачыць не толькі Вільню і “Акропаліс”. Кожная нацыя імкнецца сябе ўзбагаціць, а не адсячы карані. Намеснік старшыні літоўскага сейма Пятрас Аўштравічус. На пытанне аб чакаемых дзеянняў ад беларусаў у кірунку паляпшэння візавай сітуацыі віцэ-спікер літоўскага сейма Пятрас Аўштравічус сказаў: − Наконт малога памежнага руху − гэта ратыфікацыя. Бо кожны дзень затрымкі тычыцца простых людзей. Гэта паўмільёна людзей, падзеленыя сем’і. Мы не чуем ніякіх аргументаў, чаму гэтага не робяць. Калі справа ў магутнасцях прапускных пунктаў − давайце будаваць новыя: гэта ж толькі грошы, а мы гаворым пра людзей, пра свабоду руху. Тыя чэргі каля консульстваў, якія я бачыў, − гэта прыніжэнне чалавечнасці. Пра гэта міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкавічус і віцэ-спікер літоўскага сейма Пятрас Аўштравічус распавялі 19 і 20 снежня падчас прэс-тура, арганізаванага кампаніяй “Без візы” ў межах праекта “У Беларусь і Еўропу − без візы!” Міфы пра візы Не ўсе нюансы візавай палітыкі зразумелыя шараговым людзям. Мы паспрабуем адказаць на самыя папулярныя пытанні. Міф першы. Увайсці ў Шэнгенскую прастору − гэта значыць, уступіць у Еўрасаюз. Міф другі. Калі не трэба будуць візы, усе беларусы з’едуць за мяжу. Міф трэці. Адкрытая мяжа падарве нашу эканоміку. Спрашчэнне візаў не азначае адвольнае перамяшчэнне тавараў. Іншая справа, што многія беларусы захочуць ездзіць на закупы ў літоўскія крамы, а з Літвы будзе цягнуць ездзіць за таннымі цыгарэтамі і палівам. Аднак на другім баку шаляў − падзеленыя сем’і. Тым больш, што на перамяшчэнне прадуктаў і іншых тавараў можна ўвесці пэўныя абмежаванні. Які закон рэгулюе візы: Візавы кодэкс ЕС уступіў у сілу 5 красавіка 2010 года. Ён прыняты еўрапарламентам і Саветам ЕС у чэрвені 2009 года, тычыцца консульстваў краін ЕС і вызначае агульную візавую палітыку. Спрашчэнне рэжыму не значыць яго адмену, гэта адна з яго прыступак. Пэўныя крокі для вырашэння гэтага пытання павінны выканаць і Беларусь, і Еўропа. Мы маем узор нашых суседак Літвы і Польшчы, а таксама Балканскіх краін, якія прайшлі гэту працэдуру, і цяпер грамадзяне гэтых краін могуць свабодна ездзіць па краінах Шэнгенскай прасторы. 1. Першы крок − пачатак перамоў паміж Беларуссю і Еўрапейскай камісіяй. Гісторыя перамоў паміж Беларуссю і Літвой няпростая. Адразу як наша суседка ўступіла ў ЕС у 2004 годзе, яна тры гады не прымала ад нас прапанову пачаць перамовы. 2. Вынікам перамоў з’яўляецца падпісанне дамовы аб візавай фасілітацыі (яе падпісалі Расія, Арменія, Малдова і Украіна). Гэта дазволіць 3. Наступная дамова − аб рэадмісіі. Гэтая дамова азначае, што краіна за свае грошы будзе вяртаць незаконных мігрантаў, калі іх знойдуць у краінах ЕС. 4. Пасля падпісваецца дамова аб візавай лібералізацыі. Калі Беларусь абвесціць, што жадае адмяніць візавы рэжым, Еўрапейская камісія прапануе план дзеянняў і паміж краінамі пачынаецца “візавы дыялог”. Асобна ў візавай тэматыцы гучыць тэма малога памежнага руху. Калі спрашчэнне і адмена віз тычыцца ўсёй Беларусі, то МПР − толькі 50-кіламетровай тэрыторыі ад мяжы. У нашым рэгіёне ў яго зону трапляюць Па пасведчанні жыхары памежжа Беларусі маглі б без візы ехаць у памежную тэрыторыю суседняй краіны. Памежны рух з Латвіяй пачаў дзейнічаць амаль два гады таму, і пераважна людзі ездзяць, каб пабачыць родных. Літва паведаміла Беларусі 1 сакавіка 2012, што гатовая пачаць МПР, але далей справа не прасунулася. У Калінінградскай вобласці Расіі дзейнічае МПР з Нарвегіяй і Польшчай, а Украіна мае з Польшчай, Славакіяй і Венгрыяй. Больш даведацца пра візавы рэжым і малы памежны рух вы можаце на сайце Чытайце і іншыя артыкулы па візавай тэматыцы: Зоя ХРУЦКАЯ. Фота Зоі ХРУЦКАЙ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мар’яна Суткене з Вільні мае беларускія карані. Але сустрэцца з вельмі блізкімі ёй бабуляй і дзядулем з Мінска яна не зможа: жанчыне адмовілі ў візе. |
|