Таямніца каляднай вады
10.01.2014
—
Разное
|
«Магілёўтурыст» рэалізуе турпраекты па развіцці ўязнога турызму. — Гэта асноўны накірунак нашай работы. Толькі за мінулы год пры нашым пасрэдніцтве ў Магілёве пабывала звыш трох тысяч гасцей з далёкага і блізкага замежжа, — гаворыць намеснік дырэктара гасцінічнага комплексу «Магілёўтурыст» Аляксандр Раманаў. — Для іх мы распрацавалі і правялі шмат экскурсій па абласным цэнтры, старажытным Мсціславе, Слаўгарадскім, Шклоўскім і іншых раёнах. Еўрапейскіх турыстаў цікавяць і наша гісторыя, і жыццё сельскай глыбінкі. Таму ў 2014-м, які аб’яўлены ў краіне Годам гасціннасці, вырашылі адкрыць новыя туры. І першы з іх плануем «абкатаць» на Хрышчэнне. Падарожжа ў Багданаву сядзібу, што ў вёсцы Трылесіна Дрыбінскага раёна, разлічана на адзін дзень. Яно атрымала сімвалічную назву «Таямніца каляднай вады». Турысты змогуць прыняць удзел у стараславянскім аздараўленчым абрадзе, а сімвалам ракі Іардан у час экскурсіі стане мясцовае возера. Экскурсантаў таксама чакаюць баня, майстар-клас па пляценні лапцей, абед з блінамі. — Спадзяёмся, што гэты тур і беларускім, і замежным вандроўнікам прыйдзецца даспадобы і папоўніць спіс нашых экскурсій, — адзначыў Аляксандр Раманаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Магілёўтурыст» рэалізуе турпраекты па развіцці ўязнога турызму |
|