Рызыкуючы жыццём, патушылі пажар на запраўцы
20.01.2014
—
Разное
|
аператар Сяргей Трацэўскі Больш за дваццаць тысяч праглядаў на YouTube, сотні каментарыяў на папулярным беларускім сайце... Немалую цікаваць выклікаў зняты відавочцам 30 снежняАцанілі каментатары і тое, як хутка пажар быў ліквідаваны: “Супрацоўнік запраўкі малайчына, не разгубіўся!”, “Работніку прэмію!” Першым кінуўся тушыць машыну малады аператар Сяргей Трацэўскі. – Быў на змене на газавай запраўцы, – узгадвае ён той дзень. – Убачыў, як ля калонкі на АЗС загарэўся аўтамабіль і адразу пабег тушыць. – Не баяліся? – Нават неяк і не задумаўся пра гэта. А загарэлася ля адной з палівараздатачных калонак аўтамашына “Фальксваген Гольф-2”. Кіраваў ёй чалавек паважнага ўзросту – 83 гады мае! – Ён расказаў, што наліваў бензін у жалезную каністру ў багажніку, – дзеліцца Сяргей. – Пэўна, калі закрываў яе, узнікла статычнае напружанне, з'явілася іскра, і загарэлася. Мужчына выкінуў каністру з машыны, паліва разлілося. Словам, загарэлася і машына, і бензін на асфальце. І ў вадзіцеля рукі абгарэлі – выклікалі потым “хуткую”. Глядзелі ў запісе: 30 секунд прайшло, як загарэлася машына, а яшчэ паўхвіліны – і патушылі ўжо. Справілася самі, выратавальнікаў выклікаць не давялося. Дзейнічалі згуртавана: тушу – заўважаю, што ў вогнетушыцелі ціск стаў падаць. Паляцеў за другім – гляджу: ужо наш майстар Пётр Станіслававіч Тачыцкі з другога боку тушыць. Супрацоўнікі станцыі выбеглі, крычалі людзям, каб адыходзілі. – У каментарыях у інтэрнэце шмат добрых слоў у ваш адрас выказана. Многія пішуць, што вы прэміі заслугоўваеце... – Можа, дадуць, – усміхаецца Сяргей. – З Маладзечна кіраўніцтва прыязджала, хваліла нас, што аператыўна патушылі. – Вас гэтаму і вучаць... – Так. Штогод праходзім навучанне па тэхніцы бяспецы. Вядома, вучымся і як з вогнетушыцелем абыходзіцца. – А што кіроўцам параіце рабіць, каб падобных выпадкаў не было? – Строга выконвайце ўсе правілы пры запраўцы машыны. А ў гэтым выпадку, па ідэі, каністру трэба было на зямлю ставіць, а не ў багажніку яе напаўняць – каб зазямліць. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота Алеся ВЫСОЦКАГА. Чытайце на гэту тэму таксама: Даведка "РГ". YouTube – гэта сусветна вядомы сэрвіс, які дае магчымасць карыстальніку праглядаць і размяшчаць відэафайлы на сваіх серверах (відэахостынг). YouTube з'яўляецца самым папулярным відэахостынгам ў свеце.
Калі аўтамабіль загарэўся Што трэба рабіць, калі загарэўся аўтамабіль, распавёў галоўны спецыяліст дзяржпажнагляду Мядзельскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Юры Вашкінэль: – Уключаем аварыйку, высаджваем пасажыраў. Калі ў салоне машыны чалавек, а дзверы заклінавала, выбіваем шкло. Адшчэпліваем капот. Па нумары 101 выклікаем выратавальнікаў або просім кагосьці гэта зрабіць. Калі дым ідзе з-пад капоту, яго трэба адкрываць асцярожна, лепш збоку. Шырока адкрываць капот не варта: прыток кіслароду толькі дасць агню разгарэцца. Накіроўваем струмень вогнетушыцеля на ачаг загарання. Для ліквідацыі выкарыстоўваем шчыльную тканіну, брызент, пясок, снег. Калі вы не можаце справіцца з полымем і агонь ахоплівае ўсю машыну – лепш не рызыкуйце. Адыдзіце на бяспечную адлегласць самі і адвядзіце людзей. Аўтамабілі, якія знаходзяцца побач, трэба адкаціць у бок або паліць вадой, каб агонь не перакінуўся на іх. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за дваццаць тысяч праглядаў на YouTube, сотні каментарыяў на папулярным беларускім сайце... Немалую цікаваць выклікаў зняты відавочцам 30 снежня ролік пра...
|
|