Каляндар: 145 год Адаму Гурыновічу
23.01.2014
—
Разное
|
І іншыя падзеі тыдня. 24 студзеня. 75 гадоў назад (1939) у Мінску заснаваная і адкрытая Дзяржаўная карцінная галерэя (у 1957 – 1993 гг. – Дзяржаўны мастацкі музей, з 1993 года – Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь). Маці паходзіла з гетманскага роду Сяняўскіх. Рана асірацеў (бацька памёр, калі яму было сем гадоў). Скончыў Віленскае рэальнае вучылішча (1887), вучыўся ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце (1887 - 1893). У 1893 годзе за рэвалюцыйную дзейнасць арыштаваны і паўгода праседзеў у Петрапаўлаўскай крэпасці ў Пецярбургу. Па стану здароўя выпушчаны з турмы, аднак пакараны ссылкай пад нагляд паліцыі ў фальварак Крыстынопаль каля Смаргоні. Пісаў на беларускай, польскай, рускай мовах. Выступаў таксама як перакладчык, этнограф, фалькларыст. Вялікая частка спадчыны Адама Гурыновіча загінула: 8 сшыткаў было канфіскавана паліцыяй, іншыя матэрыялы пасля арышту пісьменніка знішчаны братам. Упершыню творы Адама Гурыновіча апублікаваныя ў 1921 годзе ў газеце “Беларускі звон”. Памёр у 1894 годзе ад чорнай воспы, якую набыў у турме. У гонар Адама Гурыновіча ў Вілейцы названая вуліца, а ў Мядзеле – завулак. Падрыхтавала Марыя БЕРАСНЕВА. Фота Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І іншыя падзеі тыдня.
|
|