Першымі прынялі ўдар
18.02.2014
—
Разное
|
Гродзенскі гісторык устанавіў прозвішчы 12,5 тыс. воінаў Беларускай пагранічнай акругі, якія ахоўвалі мяжу ў чэрвені 1941 года. — У Кнізе памяці сабрана больш за 60 дакументаў, якія тычацца 11 пагранічных атрадаў, асобнай школы малодшага каманднага саставу і 10-й асобнай авіяцыйнай эскадрыллі войскаў НКУС Беларускай пагранічнай акругі, якія першымі прынялі на сябе ўдар нямецкіх войскаў у чэрвені 1941 года, — гаворыць начальнік прэс-службы Гродзенскай пагранiчнай групы Сяргей Шумейка. — Таксама ў яе ўвайшлі першыя паведамленні з фронту, кароткія звесткі аб пагранічных атрадах, успаміны, журналісцкія нарысы розных гадоў аб пагранічных заставах акругі і аб ваеннаслужачых, артыкулы пра подзвігі герояў-пагранічнікаў. У кнізе прадстаўлена больш за 130 сучасных і архіўных здымкаў, сярод якіх — фота даваенных застаў, здымкі расстраляных у гады вайны сем’яў афіцэраў, фатаграфіі Каралінскага аэрадрома з самалётамі 10-й эскадрыллі, калектыўныя фатаграфіі пагранічных атрадаў ваенных гадоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Устаноўлены прозвішчы воінаў, ахоўваўшых мяжу ў чэрвені 41-га |
|