Каляндар: 40 год ад смерці Лявона Савёнка, 95 Дзяржаўнаму універсітэту
20.02.2014
—
Разное
|
![]() І іншыя падзеі гэтага тыдня. 21 лютага. Міжнародны дзень роднай мовы. *** 40 гадоў таму (1974) памёр Лявон Савёнак (псеўданімы Лявон Крывічанін, Леанід Свэн), беларускі пісьменнік і журналіст. Нарадзіўся 26 чэрвеня 1897 года ў вёсцы Вялец на Глыбоччыне, памёр у Памоне, штат Нью-Джэрсі, ЗША. У 1917 годзе скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю, дзе вучыўся разам з Сымонам Рак-Міхайлоўскім, Пятром Мятлой, Міхасём Чаротам. У 1933 быў арыштаваны па справе “Беларускага нацыянальнага цэнтра”. Сваёй віны не прызнаў і атрымаў 5 гадоў турмы. Тэрмін адбываў спачатку ў Паўднёвай Сібіры, а потым у Алтайскім краі. Пасля Другой сусветнай вайны ў беларускім лагеры ДП Міхельсдорфе. Стварыў беларускі цэнтр у лагеры для перамешчаных асоб Остэрхофен у Германіі. У 1947-м – адзін з заснавальнікаў і першы рэдактар газеты “Бацькаўшчына”. У 1950-м пераехаў у ЗША. Працягваў займацца грамадскай дзейнасцю беларускай эміграцыі, рэдагаваў газету “Беларус”, уваходзіў у камісію для перакладу на беларускую мову Бібліі. Сведчыў перад Камісіяй Керстана аб Савецкіх канцлагерах. Дачка яго – Зора Кіпель, беларуская грамадская дзяячка, літаратуразнаўца, публіцыстка, адна са старшынь рэдкалегіі аднаго з першых англійска-беларускіх слоўнікаў. *** 23 лютага. Дзень абаронцаў Айчыны. *** 24 лютага. У 1922 годзе памёр Ядвігін Ш. (сапраўднае прозвішча Антон Лявіцкі), пісьменнік, літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч. Значную частку жыцця пражыў у бацькоўскім фальварку Карпілаўка пад Радашкавічамі. Меў дачку. *** 25 лютага. 95 гадоў назад (1919) Выканаўчы камітэт Мінскага Савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў прыняў рашэнне аб стварэнні Дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску. *** 65 гадоў назад (1949) у Мінску створанае Добраахвотнае пажарнае таварыства. *** 26 лютага. Нарадзіўся Ян (Янка) Станкевіч, псеўданімы Брачыслаў Скарынін, Ян Янушонак (1891 – 1976), беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзеяч, брат Адама Станкевіча. Доктар філасофіі (1926). Нарадзіўся ў вёсцы Арляняты, Ашмянскі павет. Памёр 16 жніўня 1976 года ў ЗША. Марыя БЕРАСНЕВА. Фота Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І іншыя падзеі гэтага тыдня. |
|