Каляндар: 80 год Юрыю Гагарыну, 200 - Тарасу Шаўчэнку
06.03.2014
—
Разное
|
Тарас Шаўчэнка. І іншыя падзеі гэтага тыдня.7 сакавіка. 95 гадоў з дня нараджэння Аляксея Слесарэнкі (1919 – 2005), беларускага пісьменніка, акцёра, заслужанага дзеяча культуры Беларусі. Пасля заканчэння школы кінафабрыка Белдзяржкіно ў Ленінградзе запрасіла яго здымацца ў ролі Мірона ў фільме “Палескія рабінзоны” (1934). Пасля гэтага накіравалі на вучобу ў Маскоўскую студыю кінаакцёраў. Здымаўся ў фільмах “Бежын луг” , “Вясёлыя хлопцы”, “Аэраград”. Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце, камандаваў стралковым узводам. Ад Вялікіх Лук дайшоў да Берліна. Працаваў навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Якуба Коласа. Аўтар літаратурнай кампазіцыі “Народны паэт БССР Якуб Колас” і шэрагу кампазіцый для мастацкага чытання, кніг нарысаў “Дарогі і песні” і партрэтаў дзеячаў літаратуры і культуры “Дарагія абліччы”, “Жыццё ў мастацтве”. Пераклаў на беларускую мову кнігу А.А.Маякоўскай “Дзіцячыя і юнацкія гады Уладзіміра Маякоўскага”. *** Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І іншыя падзеі гэтага тыдня.
|
|