Колькі зарабілі кандыдаты ў дэпутаты за год: ад 10 да 600 мільёнаў
21.03.2014
—
Разное
|
Якога яны ўзросту, з якіх партый і кім працуюць? Упершыню ў дэпутаты ідзе кіраўнік суполкі ў "Вконтакте" 23 сакавіка пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы. Што можна заўважыць, прааналізаваўшы спісы кандыдатаў у дэпутаты? У падлік мы ўключылі кандыдатаў з нашага рэгіёна і ў раённыя, і ў абласныя Саветы. Згодна з сайтам Вілейскага райвыканкама, чацвёра кандыдатаў у раённы Савет знялі свае кандыдатуры: Святлана Валынец, Альбін Сяржант, Валеры Германенка і Сяргей Гарачаў. Ва ўсіх іх на выбарчых акругах былі альтэрнатывы. Мы аналізавалі спіс кандыдатаў, актуальны на 17 сакавіка. Больш мужчын Ва ўладу пераважна ідуць мужчыны. Яны займаюць 67% у спісе нашага рэгіёна. Жанчыны, адпаведна − 33% кандыдатаў у дэпутаты. Гадавы даход кандыдатаў у дэпутаты, якія былі пададзеныя на афіцыйных сайтах райвыканкамаў. Лік – у рублях. Дакладныя лічбы можна пабачыць у спісе, размешчаным ніжэй. Найменшы даход у Віталя Зялкоўскага – 10 мільёнаў рублёў. Найбольшы – у Андрэя Душэўскаг Чвэрці кандыдатаў – ад 40 да 44 год Самая распаўсюджаная сярод кандыдатаў узроставая група − 40-44 гады ўключна. Такіх кандыдатаў мы налічылі 59. На другім месцы − узрост 50-59 год. Усяго у гэтым прамежку ўзросту 53 кандыдаты. Менш у дэпутаты ідуць людзі пенсійнага ўзросту − дзесяць чалавек. Яшчэ менш − моладзь. У рэгіёне сем кандыдатаў у дэпутаты, якім да 30 год. Самыя маладыя з кандыдатаў: станочнік “Маладзечнамэблі” і кіраўнік суполкі ў "Вконтакте" Яўген Каросцік, Гарадоцкая выбарчая акруга №17, Маладзечна. Яму 26 год. Столькі ж год другому сакратару райкама БРСМ Кацярыне Роліч, Школьная выбарчая акруга №5, Мядзел. Самы сталы кандыдат − 68-гадовы Міхаіл Грыхуцік, старшыня Ашмянскага раённага Савета ветэранаў. Ён балатуецца ў Доргішскай выбарчай акрузе №3, Ашмяны.
Шэсць партый і 92% беспартыйных Пераважная большасць кандыдатаў – беспартыйныя, 92,2%. Прадстаўнікі Камуністычнай партыі займаюць 4,5%. Трое прадстаўнікоў Ліберальна-дэмакратычнай партыі, а гэта 1,2%. Двое кандыдатаў, ці 0,8% − сябры Аграрнай партыі. Сярод кандыдатаў па адным прадстаўніку Беларускага народнага фронту, Аб’яднанай грамадзянскай партыі і беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, агулам яны займаюць 1,2%. Па роду дзейнасці мы разбілі кандыдатаў у групы. Большасць кандыдатаў − гэта настаўнікі, кіраўнікі дашкольных, сярэдніх і сярэдніх спецыяльных устаноў.
На жаль, толькі маладзечанскія, вілейскія і мядзельскія выбарчыя акругі далі звесткі аб даходзе за 2013 год сваіх кандыдатаў і пра іх маёмасць на афіцыйных сайтах сваіх райвыканкамаў. Гадавы даход кандыдатаў у дэпутаты, якія былі пададзеныя на афіцыйных сайтах райвыканкамаў. Лік – у рублях. Дакладныя лічбы можна пабачыць у спісе, размешчаным ніжэй. Найменшы даход у Віталя Зялкоўскага – 10 мільёнаў рублёў. Найбольшы – у Андрэя Душэўскага, большы за 611 мільёнаў рублёў. Спампаваць: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якога яны ўзросту, з якіх партый і кім працуюць? Упершыню ў дэпутаты ідзе кіраўнік суполкі ў "Вконтакте"
|
|