Каляндар: 325 год таму пакараны смерцю Казімер Лышчынскі. 21.by

Каляндар: 325 год таму пакараны смерцю Казімер Лышчынскі

28.03.2014 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


І іншыя даты гэтага тыдня. 28 сакавіка.  1985 год. На 99-м годзе жыцця ў французскім горадзе Сэн Поль дэ Ванс памёр выдатны беларускі і французскі мастак Марк Шагал.
***
95 гадоў з дня нараджэння Веры Палтаран (Ляпескай, 1919 – 1989), беларускай пісьменніцы, заслужанага работніка культуры Беларусі.
***
80 гадоў з дня нараджэння Кастуся Цвіркі (Канстанціна Аляксеевіча, 1934), беларускага паэта, перакладчыка, фалькларыста, выдаўца, этнографа.
***
1995 год. Памёр Часлаў Найдзюк, грамадскі дзеяч, юрыст, дзеяч эміграцыі ў ЗША. Вучыў­ся ў Віленскай беларускай гімназіі (1927 – 1935). Скончыў юрыдычны факультэт універсітэта Стэфана Баторы (1940), член Беларускага студэнцкага саюза ў Вільні. У 1949 эмігрыраваў у ЗША, арганізоўваў беларускае жыццё ў Каліфорніі, супрацоўнічаў з газетай “Беларус”.
***
1886 год. Памёр Ула­дзіслаў Борзабагаты, доктар, рэвалюцыянер-дэмакрат, мемуарыст, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гадоў, аднадумец Каліноўскага.
***
30 сакавіка. 1940 год. Нарадзіўся Аляксей Марачкін, мастак, па­чынальнік нацыянальнага культурнага адраджэння ў найноўшай гісторыі Беларусі.
                  ***
325 гадоў таму (1689) пакараны смерцю Казімер Лышчынскі, “беларускі Джардна Бруна”,  філосаф-матэрыяліст Рэчы Паспалітай, педагог і грамадскі дзеяч, аўтар трактата “Аб неіснаванні бога”. Быў абвінавачаны ў атэізме і згодна з прысудам пакараны смерцю.
                ***
1831 год. Паўстанцы пад камандаваннем Эміліі Плятэр разбiлi невялiкi расiйскi аддзел каля паштовай станцыi Даўгел. Эмілія Плятэр, графіня, збіральніца беларускага фальклору, удзельніца паўстання 1830-1831 гадоў. На права называць яе сваёй гераіняй прэтэндуюць Польшча, Беларусь, Латвія і Літва.
                   ***
31 сакавіка. 90 гадоў назад (1924) у Мінску адкрыты Дом Чырвонай Арміі (з 1992 года – Цэнтральны Дом афіцэраў).
                   ***
1 красавіка. 105 гадоў з дня нараджэння Браніслава Смольскага (1909 – 2005), музыказнаўца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
                ***
Дзень смеху.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика