Каляндар: 130 год Вітольду Івіцкаму, 350 п'есе "Тарцюф"
08.05.2014
—
Разное
|
Падзеі гэтага тыдня. 9 мая. Дзень Перамогі. *** У 1953 годзе выйшаў першы нумар часопіса “Маладосць”. *** 10 мая. 130 год ад нараджэння святара Вітольда Івіцкага. Падчас Вялікай Айчыннай вайны дапамагаў яўрэям, вязням і рэпрэсаваным. Яго ўзялі ў закладнікі нацысты ў Пінску. Калі яго разам з іншымі вывезлі на расстрэл, высветлілася, што ў спісе на экзэкуцыю на аднаго чалавека менш. Афіцэр СС прапанаваў святару выйсці з расстрэльнага шэрагу. Але Івіцкі папрасіў замест сябе вызваліць начальніка чыгуначнай станцыі, які меў жонку і дзяцей. *** 11 мая. У 1883 годзе нарадзіўся Янка Маўр – беларускі пісьменнік, аўтар апавяданняў, аповесцяў і раманаў для дзяцей і моладзі. *** У Тайландзе − свята першай баразны, а ў Ісландыі − апошні дзень рыбацкага сезона. *** 12 мая. 650 год таму заснаваны Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве. *** Міжнародны дзень медыцынскай сястры. *** 350 год таму ў Версалі адбылася прэм’ера п’есы “Тарцюф” Мальера. *** 13 мая. У 1933 годзе нарадзіўся Аляксандр Кішчанка, аўтар “Габелена стагоддзя” і габелена “Чарнобыль”. *** 377 год таму кардынал Рышэлье, памятаючы пра сваіх ворагаў, загадаў закругліць усе кінжалы для нарэзкі мяса за сталом. Так узнік сталовы нож. *** У 1857 годзе з-за чуткаў, нібы разваляцца шматпавярховыя дамы парыжане ў паніцы пакінулі горад. *** У 1930 годзе забілі апошняга дзікага сумчатага ваўка. *** 14 мая. 70 год таму нарадзіўся аўтар “Зорных войнаў” і “Індыяна Джонс” Джордж Лукас. *** 15 мая. У 1882 годзе нарадзіўся Уладзіслаў Галубок, беларускі тэатральны дзеяч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падзеі гэтага тыдня. |
|