Трыбун і летуценнік
11.07.2014
—
Разное
|
«Беларусь 3» прапануе гледачам пагартаць старонкі біяграфіі адной з самых загадкавых асоб XX стагоддзя — Уладзіміра Маякоўскага. Прыхільнікам канала 19 ліпеня, у дзень, калі паэт з’явіўся на свет, будзе прадстаўлена дакументальная стужка «Бесценных слов транжир и мот», у якой расказваецца пра жыццё творцы. Голас Уладзіміра Маякоўскага змяніў стыхію рускага слова: яго вершамі зачытвалася прагрэсіўная моладзь, ён валодаў дарам ствараць словы, якіх дагэтуль не існавала. Ён быў паўсюль: у літаратуры, жывапісе і рэкламе, і ў той жа час яму ўсюды было цесна… Пра аднаго з найвялікшых паэтаў Сярэбранага веку раскажуць літаратурны крытык Леў Анінскі, пісьменнік Ігар Волгін, тэатральны рэжысёр Андрэй Жыцінкін, акцёр Веніямін Смехаў. Дакументальны фільм «Бесценных слов транжир и мот» выйдзе ў эфір у 16.50. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Беларусь 3» прапануе фільм пра Уладзіміра Маякоўскага
|
|