Два беларусы скралі з рахунку амерыканскай кампаніі 1 мільён 350 тысяч долараў. 21.by

Два беларусы скралі з рахунку амерыканскай кампаніі 1 мільён 350 тысяч долараў

20.04.2016 16:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта і Упраўленне "К" Міністэрства ўнутраных спраў падчас сумеснай аперацыі выкрылі злачынную міжнародную групу, у якую ўваходзілі і нашы суайчыннікі.

Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, на працягу некалькіх апошніх гадоў удзельнікі групы, выкарыстоўваючы шкоднае праграмнае забеспячэнне, завалодалі рэквізітамі банкаўскіх рахункаў розных кампаній. Напрыклад, з рахунку буйной амерыканскай кампаніі зламыснікі скралі 1 мільён 350 тысяч долараў ЗША. Легалізаваць скрадзеныя грошы група спрабавала праз спецыяльна створаныя фіктыўныя кампаніі, зарэгістраваныя ў Беларусі, Кітаі, Бангладэш ды іншых краінах.

У Мінску праваахоўнікі затрымалі двух актыўных удзельнікаў злачыннай групы - 42-гадовага і 35-гадовага мінчукоў. У іх прайшлі ператрусы, былі забраныя прадметы і дакументы, якія пацвярджаюць дачыненне да дзейнасці міжнароднай злачыннай групы.

Паведамляецца, што беларускія праваахоўнікі дзейнічалі сумесна з Федэральным бюро расследаванняў ЗША.

Праводзіцца расследаванне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта і Упраўленне "К" Міністэрства ўнутраных спраў падчас сумеснай аперацыі выкрылі злачынную міжнародную групу, у якую...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика