У светлагорскай царкве знайшлі мёртвымі двух рабочых. 21.by

У светлагорскай царкве знайшлі мёртвымі двух рабочых

20.04.2016 16:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ranak.by

У Петрапаўлаўскім храме ў Светлагорску 20 красавіка знайшлі целы двух мёртвых мужчын. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт Беларусі.

Паводле папярэдніх звестак, загінулі  31-гадовы і 34-гадовы рабочыя з Гомеля, якіх запрасілі ў царкву для рамонтных работ. Паведамляецца, што яны прыехалі толькі ў панядзелак. Яны начавалі ў царкве, дзе зранку іх і знайшлі мёртвымі. На целах мужчын не выявілі прыкмет гвалтоўнай смерці.

Следчыя прызначылі шэраг судова-медыцынскіх экспертыз для высвятлення прычын смерці.

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ranak.by У Петрапаўлаўскім храме ў Светлагорску 20 красавіка знайшлі целы двух мёртвых мужчын. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт Беларусі....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика