Матацыкліста, які ўчыніў ДТЗ у цэнтры Мінска 18 красавіка, узялі пад варту. 21.by

Матацыкліста, які ўчыніў ДТЗ у цэнтры Мінска 18 красавіка, узялі пад варту

20.04.2016 20:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Пракуратура Мінска дала санкцыю на тое, каб узяць пад варту матацыкліста, які ўчыніў ДТЗ у цэнтры Мінска. Пра гэта агенцтва БелаПАН перадае са спасылкай на старэйшага памочніка пракурора Мінска Наталлю Косач.

Як паведамлялася раней, ДТЗ адбылося ў першай палове дня 18 красавіка. Супрацоўнік ДАІ рукамі спрабаваў спыніць матацыкліста і апынуўся на перакрыжаванні разам з ім у момант, калі скрыжаванне перасякала інкасатарская машына. І матацыкліст, і даішнік атрымалі траўмы, супрацоўнік міліцыі — цяжкія.

Можна меркаваць, што ўзяты пад варту байкер па-ранейшаму знаходзіцца ў лякарні.

Следчыя працягваюць збіраць інфармацыю пра здарэнне. Ідзе пошук сведкаў аварыі, якія могуць паведаміць інфармацыю альбо даць відэазапісы, якія маюць дачыненне да гэтага ДТЗ.

Паводле папярэдняй інфармацыі, матацыкліст ў момант ДТЗ быў цвярозы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратура Мінска дала санкцыю на тое, каб узяць пад варту матацыкліста, які ўчыніў ДТЗ у цэнтры Мінска. Пра гэта агенцтва БелаПАН перадае са спасылкай на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика