Следчы камітэт разбіраецца ў ДТЗ у Мінску, пры якім загінуў дарожны рабочы
21.04.2016 06:50
—
Разное
|
![]() Фота: БЕЛТА Следчы камітэт высвятляе акалічнасці аўтааварыі на развязцы праспекта Пераможцаў і вуліцы Арлоўскай, якая адбылася ўвечары 20 красавіка. Справай займаецца следча-аператыўная група. Пра гэта ў каментары распавёў афіцыйны прадстаўнік ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў. Як , аўтамабіль "Пежо" наехаў на дарожнага рабочага, які загінуў пры ДТЗ, а потым зваліўся з моста. Па словах Герасімава, рабочаму было 25 гадоў. 33-гадовую жанчыну-кіроўцу шпіталізавалі. Таксама ў лякарню для абследавання даставілі шасцігадовага хлопчыка, які знаходзіўся ў аўтамабілі. Паводле папярэдняй ацэнкі медыкаў, жыццю пацярпелых нічога не пагражае. "Разглядаюцца ўсе версіі здарэння, у тым ліку раптоўнае пагаршэнне самаадчування кіроўцы", — паведаміў Аляксандр Герасімаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Следчы камітэт высвятляе акалічнасці аўтааварыі на развязцы праспекта Пераможцаў і вуліцы Арлоўскай, якая адбылася ўвечары 20 красавіка. Справай... |
|