У Гомелі ў неагароджаную яму з вадой праваліўся шасцігадовы хлопчык (фота). 21.by

У Гомелі ў неагароджаную яму з вадой праваліўся шасцігадовы хлопчык (фота)

21.04.2016 11:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На вуліцы Мазурава ў Гомелі адбылося здарэнне, якое магло скончыцца трагічна для шасцігадовага хлопчыка. Як паведаміла ў сацсетках гамяльчанка Марына Ходас, яе сын праваліўся ў глыбокую неагароджаную яму з вадой каля пешаходнай дарожкі.

"Вярталіся з сынам са школы, сын выбег з машыны і вырашыў зрэзаць шлях. Сышоў з тратуарнай пліткі на зямлю і тут жа праваліўся — у яму з вадой глыбінёй метры два. Баюся нават уявіць, што магло адбыцца, не апыніся я побач", — перадае tut.by словы жанчыны.

Гамяльчанка разам з іншымі жыхарамі дома пазначыла небяспечны ўчастак з дапамогай цэглы і выклікалі аварыйную брыгаду водаканала. Пасля гэтага спецыяліста агарадзілі яму плотам.

У КВУП "Гомельводаканал" тлумачаць абвал грунту тым, што ў гэтым месцы праіржавела верхняя частка каналізацыйнай трубы. На месцы абвалу цяпер ідуць аднаўленчыя работы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На вуліцы Мазурава ў Гомелі адбылося здарэнне, якое магло скончыцца трагічна для шасцігадовага хлопчыка. Як паведаміла ў сацсетках гамяльчанка Марына Ходас, яе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика