У Слаўгарадзе двое рабочых пякарні атруціліся чадным газам (фота). 21.by

У Слаўгарадзе двое рабочых пякарні атруціліся чадным газам (фота)

22.04.2016 12:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Новы выпадак атручэння чадным газам зафіксаваны ў Слаўгарадзе. 21 красавіка прыкладна апоўдні двое рабочых прыватнай хлебапякарні 1971 і 1984 года нараджэння былі дастаўленыя ў мясцовую раённую лякарню. Іх стан ацэньваўся як сярэдняй ступені цяжкасці, пацярпелых змясцілі ў палату інтэнсіўнай тэрапіі.

Як паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, у момант інцыдэнту на прадпрыемстве пяклі хлеб. На змене працавалі 4 чалавекі. Праз некаторы час у людзей пагоршылася самаадчуванне і яны выклікалі хуткую.

Хлебапякарная печка ROTOTHERM працуе на вадкім дызельным паліве.

Сёлета выпадкі атручэння чадным газам у Беларусі сталі частай з’явай. З пачатку года агульная колькасць пацярпелых ідзе ўжо на дзясяткі чалавек.




 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы выпадак атручэння чадным газам зафіксаваны ў Слаўгарадзе. 21 красавіка прыкладна апоўдні двое рабочых прыватнай хлебапякарні 1971 і 1984 года нараджэння былі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика