У “Экамедсервісе” зноў памёр пацыент. 21.by

У “Экамедсервісе” зноў памёр пацыент

22.04.2016 13:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У прыватным медыцынскім цэнтры “Экамедсервіс” зноў памёр пацыент. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на выпадковую сведку, пацыентку цэнтра, каля 10.00 у холе ляжаў накрыты прасцінай чалавек, побач знаходзіліся лекары і міліцыянт. На пытанне, што адбылося, адна з супрацоўніц клінікі адказала, што мужчына памёр ад сардэчнага прыступу.

Як паведаміў БелаПАН прэс-афіцэр УУС Кастрычніцкага раёна сталіцы Леанід Ушэнін, памерлы — мужчына 1952 года нараджэння. Ён прыехаў у Мінск з Рэчыцы са сваёй знаёмай, каб прайсці абследаванне ў медцэнтры. Падчас чакання ў калідоры мужчыне стала блага. Медыкі спрабавалі яго ўратаваць, але ў 8.05 канстатавалі смерць.

Паводле папярэдняй версіі, смерць не мае крымінальнага характару. Мяркуецца, што мужчына памёр ад трамбозу.

Адміністрацыя “Экамедсервіса” адмаўляецца ад каментароў.

Тры гады таму ў гэтым цэнтры памерла 23-гадовая пацыентка пасля аперацыі па рынапластыцы. Вінаватымі ў яе смерці прызналі лекара-анестэзіёлага, які не прасачыў за выхадам пацыенткі з наркозу. Яму далі чатыры гады калоніі. Таксама па гэтай справе асуджаны на 3 гады галоўны інжынер цэнтра — апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, да якога была падключаная пацыентка, быў няспраўды. Дырэктар “Экамедсервіса” атрымаў два гады ўмоўна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У прыватным медыцынскім цэнтры “Экамедсервіс” зноў памёр пацыент. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на выпадковую сведку, пацыентку цэнтра, каля 10.00 у холе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика