У Мінску затрымалі расіяніна, якога падазраюць у нападзе на банк. 21.by

У Мінску затрымалі расіяніна, якога падазраюць у нападзе на банк

25.04.2016 12:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Fotolia

У Мінску затрымалі расіяніна, якога падазраюць у нападзе на банк. Здарэнне адбылося 19 красавіка. У аддзяленне № 6 Беларускага народнага банка па праспекце Незалежнасці зайшоў мужчына з медыцынскай маскай на твары. Ён перадаў супрацоўніку банка паперу, на якой была напісаная пагроза пра выбух і патрабаванне перадаць яму з касы ўсе грошы. Супрацоўнік банка выклікаў міліцыю. Зламыснік паспеў уцячы.

Як адзначае Наталля Ганусевіч, прэс-афіцэр Партызанскага РУУС, асобу мужчыны ўдалося ўстанавіць. Затрымалі замежніка супрацоўнікі крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС Мінска пры сілавой падтрымцы байцоў спецпадраздзялення Зводны атрад хуткага рэагавання (САХР). Затрыманаму 26 гадоў, ён нідзе не працаваў.

Малады чалавек жыў разам са сваёй дзяўчынай, ён збіраўся ў чэрвені ажаніцца. Цяпер яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Разбой".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia У Мінску затрымалі расіяніна, якога падазраюць у нападзе на банк. Здарэнне адбылося 19 красавіка. У аддзяленне № 6 Беларускага народнага банка па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика