У Буда-Кашалёўскім раёне ў бытоўцы згарэў вальшчык лесу. 21.by

У Буда-Кашалёўскім раёне ў бытоўцы згарэў вальшчык лесу

27.04.2016 12:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Буда-Кашалёўскім раёне падчас пажару загінуў вальшчык лесу. Здарэнне адбылося ўначы 26 красавіка каля вёскі Васільполле. Загарэлася бытоўка, у якой знаходзілася брыгада з чатырох чалавек. Трое мужчын паспелі выбрацца з агню самастойна, атрымаўшы апёкі рознай ступені цяжкасці, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гомельскае абласное ўпраўленне МНС.

Пажар заўважыў мясцовы жыхар, які выклікаў МНС. Ён таксама адвёз пацярпелых у лякарню. Падчас ліквідацыі агню выратавальнікі знайшлі на месцы здарэння труп яшчэ аднаго чалавека, вальшчыка лесу з той самай брыгады.

Высвятляюцца прычыны ўзгарання. Версія з кароткім замыканнем выключаная — у бытоўку не была праведзеная электрычнасць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Буда-Кашалёўскім раёне падчас пажару загінуў вальшчык лесу. Здарэнне адбылося ўначы 26 красавіка каля вёскі Васільполле. Загарэлася бытоўка, у якой знаходзілася...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика