Масавае адключэнне электрычнасці ў Лідскім раёне
28.04.2016 08:56
—
Разное
|
![]() Фота: БЕЛТА Масавае адключэнне электрычнасці адбылося пасля 21-й гадзіны 27 красавіка ў 10 вёсках і ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна. Без святла засталіся больш за 10 тысяч чалавек. Электрычнасці не было ва ўстановах аховы здароўя і адукацыі, на шклозаводзе "Нёман". Як інфармуе МНС, для забеспячэння электраэнергіяй цэха прадпрыемства па вытворчасці шкловаты прыцягваўся перасоўны генератар лідскіх ратавальнікаў, але ён не спатрэбіўся. Ужо ў 22.05 электрычнасць з'явілася. Прычына адключэння высвятляецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Масавае адключэнне электрычнасці адбылося пасля 21-й гадзіны 27 красавіка ў 10 вёсках і ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна. Без святла засталіся больш за... |
|