Затрыманага на стадыёне "Дынама" мужчыну павезлі ў Ленінскае РУУС Мінска
28.04.2016 20:28
—
Разное
|
![]() Мужчыну, які амаль пяць гадзінаў правёў на вежавым кране на стадыёне "Дынама", даставілі ў Ленінскае РУУС сталіцы для далейшага разгляду. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі. Паводле папярэдняй інфармацыі, якую перадае Мужчына перадаў міліцыянтам дакументы, якія сведчаць, што некаторыя кампаніі не выплацілі яму заробак. Гаворка, нібыта, ідзе прыкладна пра сорак мільёнаў рублёў. Нагадаем, удзень 28 красавіка 25-гадовы віцяблянін залез на кран і запатрабаваў, каб з ім разлічыліся за працу. Мужчына сам спусціўся з крана каля 18.30 пасля некалькіх гадзін перамоваў. На зямлі яго затрымалі супрацоўнікі сілавых органаў у будаўнічай вопратцы і ў касках. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мужчыну, які амаль пяць гадзінаў правёў на вежавым кране на стадыёне "Дынама", даставілі ў Ленінскае РУУС сталіцы для далейшага разгляду. Пра гэта паведаміў... |
|