У Нарвегіі разбіўся верталёт, на борце былі 15 чалавек
29.04.2016 15:32
—
Разное
|
![]() Фота: jetphotos.net У Нарвегіі разбіўся верталёт, на борце якога былі 15 чалавек (2 чальцоў экіпажу і 13 пасажыраў). Здарэнне адбылося каля горада Берген на паўднёва-заходнім узбярэжжы. Як інфармуе , сведкі кажуць, што верталёт упаў на невялікім востраве і ўзарваўся. Прадстаўнік паліцыі паведаміў, што ён цалкам разбураны. На месцы працуюць ратавальнікі. Інфармацыі пра загінулых і параненых пакуль няма. Сайт дадае, што разбіўся верталёт Eurocopter EC225, які ляцеў з нафтавай платвормы ў Паўночным моры ў Берген. Ратавальнікі выжылых пакуль не знайшлі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: jetphotos.net У Нарвегіі разбіўся верталёт, на борце якога былі 15 чалавек (2 чальцоў экіпажу і 13 пасажыраў). Здарэнне адбылося каля горада Берген на...
|
|