У Пінску аўтамабіль зваліўся з дамкрата, загінуў мужчына. 21.by

У Пінску аўтамабіль зваліўся з дамкрата, загінуў мужчына

29.04.2016 15:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

У Пінску аўтамабіль ВАЗ зваліўся з дамкрата на мужчыну, які яго рамантаваў. Ён загінуў. Трагічнае здарэнне адбылося 27 красавіка. Як адзначае тэлеканал АНТ, дамкрат быў устаноўлены на цаглінах. Калі адбыўся няшчасны выпадак, нікога са сваякоў (жонкі і сына) дома не было. Цела загінулага знайшоў сусед.

Праверку па факце гібелі мужчыны праводзіць Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта. Апытваюцца сваякі загінулага, суседзі, прызначаная судмедэкспертыза.

Афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова ў каментары БЕЛТА дадае, што мужчыне было 52 гады. Ён хацеў зняць дэталь са старога аўтамабіля ВАЗ і паставіць яе на аналагічны, толькі новы. Мяркуецца, што прычынай падзення дамкрата магла стаць адсутнасць аднаго кола на легкавіку. У той момант мужчына знаходзіўся пад маторным адсекам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Пінску аўтамабіль ВАЗ зваліўся з дамкрата на мужчыну, які яго рамантаваў. Ён загінуў. Трагічнае здарэнне адбылося 27 красавіка. Як адзначае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика