Дзве версіі масавага затрымання раварыстаў у Мінску
30.04.2016 06:10
—
Разное
|
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА Увечары 29 красавіка ў Мінску адбылося масавае затрыманне раварыстаў. Як піша У 19.23 калона раварыстаў рушыла ад тэатра і да 19.42 яны даехалі да стэлы "Мінск — горад-герой". У гэты момант канец калоны падрэзаў бардовы мікрааўтобус, з якога выскачылі амапаўцы і пачалі хапаць удзельнікаў. Шэсць чалавек кінулі на падлогу аўтобуса тварам уніз, нанеслі ўдары па целу, зверху кінулі на іх ровары і павезлі ў Цэнтральны РУУС сталіцы. ГУУС Мінгарвыканкама мае сваю версію здарэння. Як інфармуе Далей паведамляецца, што "міліцыя паспрабавала спыніць супрацьпраўныя дзеянні раварыстаў і вярнуць іх на тратуар". Аднак тыя не захацелі падпарадкавацца, а адзін з іх "кінуўся ў бойку з інспектарам ДАІ" і нават пашкодзіў яму ўніформу. Далей высвятляецца, што завадатараў бойкі ўжо шэсць чалавек. Іх затрымалі і завезлі ў Цэнтральнае РУУС для разбіральніцтва. "Іх дзеянням даецца прававая ацэнка", — так сканчаецца афіцыйнае паведамленне. Адзначым, што ў суботу ў Мінску запланаванае афіцыйнае адкрыццё веласезону, мусіць адбыцца парад раварыстаў, з-за чаго анансаванае перакрыццё ўчасткаў праспектаў Машэрава і Пераможцаў. Відэа затрымання раварыстаў гл. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА Увечары 29 красавіка ў Мінску адбылося масавае затрыманне раварыстаў. Як піша "Наша ніва", у апошнюю пятніцу месяца раварысты многіх... |
|