У Гомелі маршрутнае таксі пасля аўтааварыі сутыкнулася са сцяной крамы
30.04.2016 15:34
—
Разное
|
![]() Фота: Fotolia У суботу, 30 красавіка, каля 13.30 у цэнтры Гомеля адбылася аўтааварыя з удзелам маршрутнага таксі "Пежо". На скрыжаванні Савецкай вуліцы і вуліцы Камунараў яно сутыкнулася з аўтамабілем "Таёта". У выніку мікрааўтобус адкінула на сцяну крамы, а пасля — на тратуар. Пешаходы цудам паспелі адскочыць і не пацярпелі. А вось двое пасажыраў атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя. Адзначаецца, што ўдар маршруткі аб сцяну крамы быў такі моцны, што прадаўцы вырашылі, што "ўнівермаг узарваўся" і выбеглі на вуліцу, інфармуе А вось "Таёта" пасля аўтааварыі сутыкнулася з ліхтаром. Паводле папярэдняй інфармацыі, яе кіроўца не пацярпеў. ДАІ праводзіць расследаванне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia У суботу, 30 красавіка, каля 13.30 у цэнтры Гомеля адбылася аўтааварыя з удзелам маршрутнага таксі "Пежо". На скрыжаванні Савецкай вуліцы і вуліцы Камунараў... |
|