У Мінску на Чыжоўскім вадасховішчы — масавы мор рыбы (фота)
01.05.2016 11:12
—
Разное
|
Фота: Твітэр Масавы мор рыбы зафіксаваны ў Мінску на Чыжоўскім вадасховішчы. Вялікую колькасць мёртвых рыб знайшлі жыхары мікрараёна Чыжоўка ля плаціны ў раёне заапарка. Паведамленні пра здарэнне з’явіліся ў сацыяльных сетках. Грамадзяне звярнуліся ў Дзяржаўную інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету, якая пацвердзіла інфармацыю аб інцыдэнце выданню У інспекцыі пакуль не могуць сказаць, колькі менавіта рыбы загінула, але па словах відавочцаў, яе “вялізная колькасць”. Сітуацыю расследуе міліцыя і Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Чым выкліканы мор рыбы таксама не паведамляецца: у інспекцыі спаслаліся на адсутнасць неабходнага абсталявання для праверкі якасці вады. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Твітэр Масавы мор рыбы зафіксаваны ў Мінску на Чыжоўскім вадасховішчы. Вялікую колькасць мёртвых рыб знайшлі жыхары мікрараёна Чыжоўка ля плаціны ў раёне...
|
|