На беларускім тэлеканале паказалі пітбуля, які адгрыз руку цяжарнай жанчыне
03.05.2016 07:40
—
Разное
|
![]() На тэлеканале "Беларусь 1" паказалі пітбуля, які практычна адгрыз руку цяжарнай жанчыне. Жахлівае здарэнне адбылося ўвечары 29 красавіка ў вёсцы Дзераўная Баранавіцкага раёна. Як інфармуе, жанчына выпусціла пагуляць сабаку свайго сужыцеля, якога не было дома, а калі заганяла ў хату, падганяючы, пляснула яго тапкам. Сабака схапіў жанчыну за руку і паваліў на зямлю, пачаў кусаць. Асабліва моцна пацярпелі рукі, якія давялося ампутаваць, каб выратаваць жыццё пацярпелай. У лякарні жанчына прызналася, што перад здарэннем "выпіла каля 400 грамаў віна". Яна знаходзіцца ў рэанімацыі, дзіця яна не страціла. Сабаку правяраюць на шаленства і праз дзесяць дзён збіраюцца усыпіць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На тэлеканале "Беларусь 1" паказалі пітбуля, які практычна адгрыз руку цяжарнай жанчыне. Жахлівае здарэнне адбылося ўвечары 29 красавіка ў вёсцы Дзераўная... |
|