У Мінску мужчына каля крамы скраў сабаку за 1000 долараў (фота). 21.by

У Мінску мужчына каля крамы скраў сабаку за 1000 долараў (фота)

03.05.2016 11:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: guvd.gov.by

У Мінску каля ўніверсама "Першамайскі" па вуліцы Русіянава мужчына скраў сабаку за 1000 долараў. Дзяўчына зайшла па пакупкі, а ірландскага мяккашэрснага пшанічнага тэр'ера прывязала да металічных парэнчаў. Калі ж вярнулася, пабачыла, што сабакі няма, але заўважыла злодзея. Дзяўчына дагнала мужчыну і забрала свайго сабаку. Зламыснік не супраціўляўся, спакойна пайшоў далей, адзначае прэс-афіцэр Першамайскага РУУС Вольга Куцько.

Пазней аператыўнікі Першамайскага РУУС па прыкметах устанавілі асобу мужчыны. Яму 35 гадоў. Раней ён неаднаразова быў асуджаны за хуліганства. Тэр'ера ён скраў у стане алкагольнага ап'янення. Крымінальную справу распачалі адразу па двух артыкулах: "Замах на злачынства" і "Крадзеж". Праваахоўнікі адзначаюць, што сёлета ў сталіцы гэта першы крадзеж сабакі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: guvd.gov.by У Мінску каля ўніверсама "Першамайскі" па вуліцы Русіянава мужчына скраў сабаку за 1000 долараў. Дзяўчына зайшла па пакупкі, а ірландскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика