Дзяўчынка, якая ўпала з 7 паверха, пераведзеная ў нейрахірургію.
04.05.2016 20:06
—
Разное
|
Двухгадовая дзяўчынка, якая выпала з акна сёмага паверха ў Мінску, пераведзеная ў адзяленне рэанімацыйнай нейрахірургіі. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла прэс-сакратар Следчага камітэта Юлія Ганчарова. Юлія Ганчарова: "Дзяўчынка, якая выпала з акна ўчора, пераведзеная ў аддзяленне рэанімацыі ў нейрахірургію. Стан стабільна цяжкі". Пры гэтым паведамляецца, што дзіця прыйшло ў прытомнасць. Няшчасны выпадак адбыўся 3 траўня ў сталічным мікрараёне Каменная горка. Дзяўчынка вывалілася з акна, калі дадому вярталася яе старэйшая сястра. Дзяўчынка адкрыла акно, каб памахаць ёй, і ўпала. Асноўнай версіяй праваахоўнікі назвалі няшчасны выпадак. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двухгадовая дзяўчынка, якая выпала з акна сёмага паверха ў Мінску, пераведзеная ў адзяленне рэанімацыйнай нейрахірургіі. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла... |
|