Кіроўца, якога асляпіла сонца, збіў дзяўчынку ў Барысаве. 21.by

Кіроўца, якога асляпіла сонца, збіў дзяўчынку ў Барысаве

06.05.2016 17:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Fotolia

Кіроўца, якога асляпіла сонца, збіў 12-гадовую дзяўчынку ў Барысаве. Здарэнне адбылося ўвечары 5 траўня. Дзіця пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе на вуліцы Палка Нармандыя-Неман. У гэты момант дзяўчынку і збіў "Фольксваген Пасат".

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Мінаблвыканкама, дзіця шпіталізавалі. У выніку ДТЗ яно атрымала шматлікія траўмы, у тым ліку закрыты пералом пляча, носа. Адзначаецца, што па папярэдняй інфармацыі аварыя здарылася з-за таго, што кіроўцу асляпіла сонца. Праводзіцца праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia Кіроўца, якога асляпіла сонца, збіў 12-гадовую дзяўчынку ў Барысаве. Здарэнне адбылося ўвечары 5 траўня. Дзіця пераходзіла дарогу па нерэгуляваным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика