Міліцыя праводзіць праверку па факце затрымання жанчыны-гандляркі ў Маладзечне
07.05.2016 12:26
—
Разное
|
![]() Фота: rh.by Міліцыя праводзіць праверку па факце затрымання жанчыны-гандляркі ў цэнтры Маладзечна. Як піша , 6 траўня праводзіўся рэйд па прадухіленні гандлю ў неўстаноўленых месцах. Жанчына гандлявала каля рынка райспажыўтаварыства кветкамі ў вазонах. Высветлілася, што раней яе ўжо папярэджвалі пра адказнасць за незаконны гандаль. кіраўніцы аддзела гандлю і паслуг райвыканкама Ірыны Крук, жанчына называла не сапраўдныя дадзеныя пра сябе, а пасля "пачала прыцягваць увагу мінакоў эксцэнтрычнымі паводзінамі, бегала". Пасля гэтага міліцыянер надзеў ёй на руку кайданкі. Каля жанчыны і міліцыянера сабраўся натоўп людзей, якія патрабавалі, каб гандлярку адпусцілі. Прыехалі яшчэ некалькі міліцыянераў. Спачатку з рукі затрыманай праваахоўнік зняў кайданкі, а калі прыехаў начальнік РАУС Валянцін Асіповіч, жанчыну адпусцілі. Перад гэтым у яе даведаліся сапраўдныя імя і прозвішча ды месца жыхарства. Як інфармуе са спасылкай на УУС Мінаблвыканкама, у адносінах 41-гадовай гандляркі распачаўся адміністрацыйны працэс за парушэнні правілаў гандлю і непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: rh.by Міліцыя праводзіць праверку па факце затрымання жанчыны-гандляркі ў цэнтры Маладзечна. Як піша "Рэгіянальная газета", 6 траўня праводзіўся рэйд па... |
|