У Мінску за махлярства затрымалі дырэктарку турыстычнай фірмы (фота)
12.05.2016 18:08
—
Разное
|
Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Мінска затрымалі дырэктарку турагенцтва, якая не выконвала сваіх абавязанняў перад кліентамі. Як паведамляе На сёння на жанчыну пачалі крымінальную справу за махлярства па адным эпізодзе. У пацярпелага мужчыны дырэктарка турфірмы ўзяла больш за 7000 долараў ЗША, аднак не выканала сваіх абавязанняў. Як паведамляюць праваахоўнікі, у міліцыю звярнулася ўжо больш за дзесяць кліентаў, падманутых гэтай турфірмай. Міліцыянты мяркуюць, што пацярпелых можа быць больш. Таму ўсіх, хто мог пацярпець ад дзеянняў жанчыны, паказанай на фота, просяць паведаміць пра гэта ў Фрунзенскае РУУС г.Мінска асабіста (вул. Кальварыйская, 41) або па тэлефонах: 8 (017) 207-67-67, 8 (017 ) 213-08-25, 8 (033) 320-79-86 альбо 102. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Мінска затрымалі дырэктарку турагенцтва, якая не выконвала сваіх абавязанняў перад кліентамі. Як... |
|