"Нам параілі набыць каскi". Жыхары дома ў цэнтры Гродна пасля рамонту адчуваюць сябе ў небяспецы. 21.by

"Нам параілі набыць каскi". Жыхары дома ў цэнтры Гродна пасля рамонту адчуваюць сябе ў небяспецы

18.05.2016 10:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У самым цэнтры Гродна, на вуліцы Маркса, 38а, узяліся за рамонт стогадовага дома. Праўда, рэканструкцыя пакуль больш нашкодзіла і самому будынку, і яго жыхарам. Сцены пайшлі расколінамі, пачала сыпацца цэгла. Паводле легенды, якая ходзіць паміж старэйшымі жыхарамі дома, у час Другой сусветнай вайны недалёка ад іх жылля ўпала бомба. Нібыта яна зачапіла дом, які пасля асеў ды ў наступныя дзесяцігоддзі амаль не рамантаваўся, паведамляе «Твой стыль».


У пачатку 2016 года ЖКГ ўзялося за рэканструкцыю дома. Падрадчыкам выступіў «Гроднагарбуд». Капітальны рамонт прадугледжваў замену даху, умацаванне сцен, а таксама частковае абнаўленне фасада. Падрадчык выконваў работы згодна з праектам, але жыхары дома з гэтым не згодныя.

Ужо другі месяц Генавэфа Вацлаваўна баіцца адна начаваць дома і вымушана праводзіць ноч у дачкі. Яна баіцца, што стане закладніцай сваёй кватэры, у якой і загіне. «Паглядзіце, што ў мяне дома адбываецца, як жыць так? Гэта так пра нас турбуецца дзяржава. Шмат год мы чакалі рэканструкцыі, але тое, што атрымалі ў выніку, не параім нават ворагу. Жыць стала проста небяспечна!» Пенсіянерка распавядае, што сыходзіла начаваць да дачкі, а калі прыйшла, то ўбачыла акно закладзенае блокамі і проста не паверыла, што такое можа быць. Акно заклалі, бо гэта прадугледжвае праект рэканструкцыі, але раму чамусьці ніхто не прыбраў.


— Калі я цяпер пачну гэта рабіць, то ў мяне ўсё паваліцца, — кажа жанчына. Так і выйшла — калі Генавэфа Вацлаваўна вырашыла ўсё ж пераначаваць у сваёй кватэры, са сцяны абвалілася цэгла над вакном.

— Вы толькі ўявіце: спіш, а ў цябе цэгла дома падае. На раніцу будаўнікі нам параілі набыць каскi. Другі выпадак адбыўся з праводкай. Я не ведаю, што яны там нарабілі ў будынку, але ўначы ў мяне загарэлася праводка. Я цудам патушыла.

Кватэра пенсіянеркі цяпер у аварыйным стане, праблемы не толькі на кухні і пакоі, але і ў прыбіральні, дзе праз шчыліны відаць падвал. Жыхарка дома запэўнівае, што праблемы пачаліся менавіта пасля таго, як за справу ўзяліся будаўнікі.

— Да нас зараз ніхто не заходзіць, а калі былі майстры, то яны сказалі: гэта вашы праблемы — што хочаце, то і рабіце. Яны нiбыта працуюць згодна з праектам. Я гэта разумею, але як мне цяпер жыць? Я нават вокны не магу адкрыць, бо мне іх забiлi цвікамі і кажуць, што гэта робiцца дзеля бяспекi. А каб памяняць гэтыя вокны трэба 60 мільёнаў.

Яшчэ адна праблема ў пенсіянеркі паўстала зусім нядаўна. З-за шчылін, што ўзніклі ў столі, кватэру сталі запаўняць гнаявыя мухі. «Я спалохалася і ўжо думала, што суседка памерла. Нават выклікала міліцыю, каб даведацца, што там на самой справе. Дзякуй Богу, усё абышлося.

Мы зазірнулі да той самай суседкі - 95-гадовай Марыі Іосіфаўны. Пенсіянерка вельмі дрэнна чуе ды з хаты практычна не выходзіць. Стан яе кватэры пакідае жадаць лепшага: пасля рэканструкцыі на столі і сцяне пакоя з’явілася велізарная расколіна, такая ж на кухні ля батарэі. Любы дождж — і кватэра пенсіянеркі пачынае мокнуць, са шчылін дзме вецер.


— Колькі я сябе памятаю, у доме ніколі не было рамонту. Зрабілі яго і што ў выніку мы атрымалі? Гэта мне, ветэрану працы, такі падарунак робяць улады на старасць гадоў. Гэты дом ужо даўно пад офісы трэба было аддаваць, а што цяпер будзе невядома, — кажа Марыя Іосіфаўна.

У доме жывуць чатыры пенсіянеры, але паскардзіцца нікому не могуць — кажуць, што ўжо сіл няма. Будаўнікі ў курсе ўсіх праблем, але займацца ўнутранымі работамі ім не загадвалі. Праз некалькі дзён іх праца тут заканчваецца і яны з’язджаюць на іншы аб’ект. -Сцяна падала на вуліцу — мы яе ўмацавалі і сцягвалі металам. Мы робім сваю працу, захоўваем старую пабудову, хоць дом ужо зжыў сваё. Усе работы вядуцца згодна з праектам, які прадугледжвае рамонт даху і ўмацаванне знешняй сцяны. Калі нам скажуць рабіць рамонт унутры — будзем рабіць.




















Жыхары дома лiчаць, што калі будынак яшчэ некалькі гадоў прастаіць у такім жа стане, то, з вялікай верагоднасцю, ён абрушыцца, а пад цэглай апынуцца і яны самi. Пенсіянеры не хаваюць слёз і просяць дапамогі ў гарадскіх уладаў, каб тыя далі iм дажыць спакойна. Яны лічаць, што такіх умоў не заслужылі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У самым цэнтры Гродна, на вуліцы Маркса, 38а, узяліся за рамонт стогадовага дома. Праўда, рэканструкцыя пакуль больш нашкодзіла і самому будынку, і яго жыхарам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика