За атрыманне хабару затрымалі службовую асобу транспартнай інспекцыі. 21.by

За атрыманне хабару затрымалі службовую асобу транспартнай інспекцыі

19.05.2016 12:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

За атрыманне хабару затрымалі службовую асобу транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый. Затрыманы працаваў начальнікам аддзела вагагабарытнага кантролю транспартных сродкаў філіяла па Мінску і Мінскай вобласці. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, сваю пасаду чыноўнік выкарыстоўваў у карыслівых мэтах.

Калі начальніка аддзела затрымалі супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Мінаблвыканкама, ён якраз атрымаў хабар ад індывідуальнага прадпрымальніка ў памеры 1150 долараў ЗША. За грошы чыноўнік абяцаў не праводзіць праверку транспартных сродкаў ІП.

Па факце атрымання хабару распачалі крымінальную справу. Праваахоўнікі высвятляюць, ці былі і іншыя падобныя выпадкі, калі чыноўнік браў хабар.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. За атрыманне хабару затрымалі службовую асобу транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый. Затрыманы працаваў начальнікам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика