У Жыткавічах з-за выбуху газавага балона пацярпеў мужчына (фота)
20.05.2016 10:06
—
Разное
|
![]() Фота: МНС У Жыткавічах з-за выбуху газавага балона пацярпеў мужчына. Здарэнне адбылося позна ўвечары 19 траўня ў будынку прадпрыемства на вуліцы Маладзёжнай. У цагляным будынку гаража на 10 машын адбылася ўспышка газапаветранай сумесі без узгарання з балона аб’ёмам 20 літраў. У выніку здарэння 47-гадовы кіроўца атрымаў тэрмічныя апёкі 1-3 ступені (45% цела) і трапіў у лякарню. У памяшканні гардэроба выбіла 4 акна. Сцены збудавання не пацярпелі. Мяркуецца, што прычынай інцыдэнту стала парушэнне правілаў эксплуатацыі прыладаў і агрэгатаў пры спробе запраўкі аўтамабільнай газавай устаноўкі, паведамляе .
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС У Жыткавічах з-за выбуху газавага балона пацярпеў мужчына. Здарэнне адбылося позна ўвечары 19 траўня ў будынку прадпрыемства на вуліцы Маладзёжнай. У... |
|