Следчыя ў Гродне высвятляюць абставіны гібелі пацыента лякарні
22.05.2016 21:00
—
Разное
|
![]() Фота: bsmpgrodno.by Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку з нагоды смерці 41-гадовага мужчыны. Яго цела знайшлі ўвечары 20 траўня пад вокнамі гарадской клінікі хуткай меддапамогі. Падчас агляду месца здарэння следчыя не выявілі цялесныя пашкоджанні, якія б сведчылі аб крымінальнай прычыне смерці мужчыны. Пра гэта у каментары заявіў афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч. Следчыя паведамляюць, што мужчына быў пацыентам лякарні, паступіў туды на лячэнне 20 траўня ў траўматалагічнае аддзяленне. Яго палата размяшчалася на восьмым паверсе. Па словах сведкі трагедыі, якія перадае , 41-гадовы мужчына кубкам разбіў акно і ў 21.15 выскачыў наніз. За гадзіну да трагедыі яго жонка прасіла, каб лекары далі мужчыну лекі для супакаення. Следчыя прызначылі судова-медыцынскую экспертызу, апыталі іншых пацыентаў лякарні, медперсанал, сваякоў і знаёмых. Акрамя таго, яны вывучылі канфіскаваную медыцынскую дакументацыю. Асноўны версіяй следства з'яўляецца самагубства: мужчына выскачыў з акна палаты па сваёй волі. Праверка працягваецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: bsmpgrodno.by Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку з нагоды смерці 41-гадовага мужчыны. Яго цела знайшлі ўвечары 20 траўня пад вокнамі... |
|