У Мінску п'яны мужчына заявіў, што заклаў у жылым доме выбуховыя прыстасаванні. 21.by

У Мінску п'яны мужчына заявіў, што заклаў у жылым доме выбуховыя прыстасаванні

23.05.2016 13:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Fotolia

У Мінску п'яны мужчына патэлефанаваў у міліцыю і заявіў, што заклаў па ўсім шматпавярховым жылым доме па вуліцы Берута выбуховыя прыстасаванні. Здарэнне адбылося пасля 21-й гадзіны у нядзелю, 22 траўня. Усіх жыхароў дома давялося эвакуяваць.

Як інфармуе прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС Наталля Аскірка, на месца прыбылі сапёры, але нічога падазронага знойдзена не было. Тэлефоннага тэрарыста неўзабаве затрымалі. Ім аказаўся 39-гадовы мужчына, якога раней неаднаразова прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці (між іншым, за распіццё алкагольных напояў у грамадскіх месцах). Прыцягвалі яго і да крымінальнай адказнасці за хуліганства і невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду. На волю мінчук выйшаў толькі ў сакавіку бягучага года.

Адзначаецца, што ў момант тэлефанавання ў міліцыю мужчына быў п'яны, ён не змог патлумачыць свае дзеянні. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы" (ч. 1 арт. 340 КК). Яму паражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Нецвярозаму гродзенцу прымроілася бомба ў камп'ютары

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia У Мінску п'яны мужчына патэлефанаваў у міліцыю і заявіў, што заклаў па ўсім шматпавярховым жылым доме па вуліцы Берута выбуховыя прыстасаванні....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика