Гродзенскі пенсіянер забіў жонку малатком і памёр ад інсульту
02.06.2016 19:14
—
Разное
|
Фота: newstes.ru У Гродне Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце забойства, якое адбылося 28 траўня ў адным з прыватных дамоў горада. Як паведамляе У мужчыны дыягнаставалі кровазліццё мозгу і шпіталізавалі яго ў адну з клінік. Медыкі не здолелі выратаваць пенсіянера, і 31 траўня ён памёр. На целе памерлай жанчыны следчыя і эксперты выявілі сляды гвалтоўнай смерці. Непадалёк была і меркаваная прылада забойства — малаток. Пры гэтым у доме не было слядоў пабочных асобаў, не знікла і маёмасць. Па версіі следчых, 28 траўня адбыўся канфлікт паміж мужам і жонкай. Падчас сваркі пенсіянер некалькі разоў стукнуў жонку малатком па галаве, і ад траўмаў жанчына памерла на месцы. Верагодна, пасля гэтага ў мужчыны здарыўся інсульт, які прывёў да яго смерці. Тым не менш следчыя працягваюць высвятляць усе акалічнасці здарэння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: newstes.ru У Гродне Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце забойства, якое адбылося 28 траўня ў адным з прыватных дамоў горада. Як паведамляе сайт...
|
|