З прадпрыемства ў Фаніпалі эвакуявалі 50 чалавек
07.06.2016 08:46
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА З прадпрыемства ў Фаніпалі (Дзяржынскі раён Мінскай вобласці) эвакуявалі 50 чалавек. Здарэнне адбылося 6 чэрвеня ў 8.36 раніцы. У двухпавярховым адміністрацыйна-вытворчым будынку завода вымяральных прыбораў "Энергамера" здарыўся пажар. Дзякуючы таму, што спрацавалі сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, ніхто не пацярпеў (людзей эвакуявалі яшчэ да прыезду ратавальнікаў). Як інфармуе МНС Мінскай вобласці, узгаранне адбылося на першым паверсе ў памяшканні складу гатовай прадукцыі. Агонь паспеў знішчыць пакунак з электралічыльнікамі і архіўную дакументацыю. Плошча пажару склала каля 20 квадратных метраў. Яго прычына высвятляецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА З прадпрыемства ў Фаніпалі (Дзяржынскі раён Мінскай вобласці) эвакуявалі 50 чалавек. Здарэнне адбылося 6 чэрвеня ў 8.36 раніцы. У... |
|