Пасля здарэння на "Гродна Азоце" ў бальніцы апынуліся 4 чалавекі
07.06.2016 12:32
—
Разное
|
Фота: Fotolia Пасля здарэння на ААТ "Гродна Азот" у бальніцы апынуліся 4 чалавекі. Дваіх рабочых учора прывезла "хуткая", яшчэ двое звярнуліся да лекараў пазней. Адзін з іх дагэтуль знаходзіцца ў рэанімацыі, паведаміў Па словах Стрыжака, двое пацярпелых, якіх прывезла ў бальніцу хуткая дапамога, атрымалі інгаляцыйнае атручванне парамі гарэння. Увечары ў панядзелак падобныя сімптомы праявіліся ў яшчэ аднаго чалавека і ён звярнуўся па меддапамогу (яго забрала "хуткая"). Мужчыну таксама паклалі ў рэанімацыю. Чацвёрты пацярпелы прыйшоў да лекараў самастойна, ён паскардзіўся на слёзацёк. Мужчыну шпіталізавалі ў аддзяленне таксікалогіі. Стан траіх чалавек ацэньваецца як здавальняючы. Дваіх пацярпелых сёння пераводзяць з рэанімацыі ў звычайнае аддзяленне. Стан рабочага, які застаецца ў рэанімацыйным аддзяленні, "застаецца бліжэй да цяжкага", але пагрозы для жыцця няма, кажуць лекары. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia Пасля здарэння на ААТ "Гродна Азот" у бальніцы апынуліся 4 чалавекі. Дваіх рабочых учора прывезла "хуткая", яшчэ двое звярнуліся да лекараў пазней. Адзін з...
|
|