У цэнтры Магілёва Mercedes збіў жанчыну з дзіцячым вазком
07.06.2016 18:10
—
Разное
|
![]() Фота: ipnews.in.ua У цэнтры Магілёва 6 чэрвеня жанчына, якая везла ў вазочку двухгадовае дзіця, трапіла пад "Мерсэдэс". Двухгадовае дзіця атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму і страсенне мозгу, піша Аўтамабілем кіраваў 43-гадовы мужчына. Ён выязджаў з вуліцы Крыленкі на Першамайскую і паварочваў налева. Жанчына з дзіцем у гэты час пераходзіла праз вуліцу Першамайскай па рэгуляваным пешаходным пераходзе. У магілёўскай абласной ДАІ кажуць, што на гэтым скрыжаванні і для пешаходаў, і для кіроўцаў зялёны сігнал светлафора гарыць адначасова. Хутчэй за ўсё, магілёвец на "Мерсэдэсе" не заўважыў пешахода, у выніку і адбылося ДТЗ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ipnews.in.ua У цэнтры Магілёва 6 чэрвеня жанчына, якая везла ў вазочку двухгадовае дзіця, трапіла пад "Мерсэдэс". Двухгадовае дзіця атрымала закрытую... |
|