У Беларусі знік баец брыгады спецназу ўнутраных войскаў
07.06.2016 18:44
—
Разное
|
У Беларусі пачалі шукаць 18-гадовага вайскоўца брыгады спецназу ўнутраных войскаў МУС Аляксея Даніленку. Хлопец з'яўляецца ўраджэнцам Асіповічаў Магілёўскай вобласці і служчыць у Мінску ў часці 3214. Пошукамі Даніленкі займаецца пошукава-выратавальны атрад "Анёл". Паведамляецца, што 6 чэрвеня а 5-й гадзіне раніцы юнак выйшаў з дома ў невядомым кірунку і не вярнуўся. Увечары 6 чэрвеня ён не прыбыў у размяшчэнне часці. Пра яго месцазнаходжанне на сённяшні дзень нічога не вядома. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі пачалі шукаць 18-гадовага вайскоўца брыгады спецназу ўнутраных войскаў МУС Аляксея Даніленку. Хлопец з'яўляецца ўраджэнцам Асіповічаў Магілёўскай...
|
|