43-гадовая мінчанка жорстка забіла знаёмую (фота). 21.by

43-гадовая мінчанка жорстка забіла знаёмую (фота)

08.06.2016 15:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску высвятляе акалічнасці жорсткага забойства 40-гаждовай жыхаркі сталіцы.

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, 7 чэрвеня ў двары жылога дома ў Фрунзенскім раёне Мінска знайшлі цела мёртвай жанчыны. Як выявілася, яе забілі ў адной з кватэр дома, які стаіць непадалёк.

Паводле звестак следчых, жанчына выпівала разам з 43-гадовай знаёмай. Паміж імі пачалася сварка, і старэйшая нанесла малодшай шматлікія ўдары нажом па розных частках цела. Пасля гэтага нападніца затэлефанавала свайму знаёмаму і папрасіла дапамагчы пазбавіцца ад цела. Той пагадзіўся і перанёс труп з кватэры на вуліцу.

Праваахоўнікі затрымалі жанчыну. На яе пачалі крымінальную справу за забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю.

Следства намеранае хадайнічаць перад пракурорам, каб падазраваную ўзялі пад варту, улічваючы цяжар здзейсненага злачынства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску высвятляе акалічнасці жорсткага забойства 40-гаждовай жыхаркі сталіцы. Як паведамляе прэс-служба Следчага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика