У Гомелі вялізны лось выгнаў са двара жыхароў прыватнага дома (відэа). 21.by

У Гомелі вялізны лось выгнаў са двара жыхароў прыватнага дома (відэа)

10.06.2016 11:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Гомелі здарыўся інцыдэнт з удзелам ляснога жыхара — вялізнага лася, які ўварваўся ў двор прыватнага дома. Увечары ў нядзелю сям’я гамяльчан была ў сваім двары, калі лось з абламанымі рагамі з грукатам пералез праз агароджу ад суседзяў.

Сямейная пара і двое іх маленькіх дзяцей схаваліся ў доме і пачалі выклікаць усе магчымыя экстратыя службы. Жывёла пры гэтым у паніцы мітусілася па двары. На месца здарэння прыкладна а першай гадзіне ночы прыехалі людзі ў зялёнай форме. Яны заявілі, што не маюць снатворнага, каб стрэліць па лясным жыхары, а выкарыстоўваць сапраўдныя кулі ў горадзе нельга.

Раніцай наступнага дня лось сам сышоў і знік невядома куды. Відавочцы кажуць, што ў нядзелю, за некалькі гадзінаў да яго прышэсця ў двор прыватнага дома, жывёліну бачылі ў горадзе. Найбліжэйшы лес, адкуль ён мог прыйсці, знаходзіцца за некалькі дзясяткаў кіламетраў, піша Onliner.by.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомелі здарыўся інцыдэнт з удзелам ляснога жыхара — вялізнага лася, які ўварваўся ў двор прыватнага дома. Увечары ў нядзелю сям’я гамяльчан была ў сваім двары,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика