У Брэсце на пажары загінуў адзін чалавек, траіх выратавалі
11.06.2016 13:26
—
Разное
|
Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net У Брэсце на пажары загінуў адзін чалавек, траіх выратавалі. Здарэнне адбылося ўдзень 10 чэрвеня ў драўляным доме, які часткова абкладзены цэглай і мае тры асобныя ўваходы. Як інфармуе У адным з пакояў на канапе ратавальнікі знайшлі 90-гадовую гаспадыню, інваліда 1-й групы (апорна-рухальны апарат). Яе вывелі з будынка, у шпіталізацыі жанчына не мела патрэбы. У іншым пакоі быў знойдзены труп 40-гадовай жанчыны, якая была ў гасцях ва ўнука гаспадыні. У яшчэ адным пакоі дома супрацоўнікі МНС знайшлі 68-гадовага сына гаспадыні, інваліда 1-й групы (апорна-рухальны апарат). Яго шпіталізавалі з дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння". Мяркуецца, што прычынай узгарання стала неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас курэння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net У Брэсце на пажары загінуў адзін чалавек, траіх выратавалі. Здарэнне адбылося ўдзень 10 чэрвеня ў драўляным доме, які часткова...
|
|