У Барысаве затрымалі мужчыну, якога падазраюць у педафіліі
15.06.2016 19:54
—
Разное
|
Фота: nsn.fm Супрацоўнікамі аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Барысаўскага РУУС 13 чэрвеня затрымалі 51-гадовага гараджаніна. Яго падазраюць у серыі злачынстваў сэксуальнага характару супраць малалетніх. Як паведаміла прэс-афіцэр Аператыўнікі здолелі выявіць схему, па якой дзейнічаў падазраваны. Паведамляецца, што мужчына чакаў дзяцей каля школы, потым пад рознымі нагодамі прапаноўваў пайсці ў лес, які знаходзіцца недалёка ад вуліцы Трусава. У адасобленым месцы ён прапаноўваў дзіцяці цукеркі, грошы. Каб дзіця не выдала зламысніка, ён пагражаў ахвяры, у тым ліку з выкарыстаннем газавага балончыка і нажа. Падчас ператрусу аператыўнікі, як паведамляецца, знайшлі ў мужчыныкаля 6 гігабайтаў электронных парнаграфічных матэрыялаў з удзелам непаўналетніх. Пры гэтым сярод парнаграфічных фота і відэа, былі і ўласныя малюнкі падазраванага. Таксама ў мужчыны забралі пнеўматычны пісталет, газавы балончык і нож. На яго пачалі крымінальную справу. За гвалтоўныя сэксуальныя дзеянні супраць да заведама малалетніх яму пагражае ад васьмі да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: nsn.fm Супрацоўнікамі аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Барысаўскага РУУС 13 чэрвеня затрымалі 51-гадовага гараджаніна. Яго падазраюць...
|
|